1 лістапада 2016 года ў Стартап-школе Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ пройдзе бясплатны занятак для студэнтаў, якія мараць распачаць уласную справу.

Беларускі прадпрымальнік Аляксей Купрэеў дасць лекцыю "5 пытанняў са 100, якія вы мусіце задаць сабе на старце бізнесу".

Бізнесовец распавядзе, як пазбавіцца страху паразы, дзе ўзяць сродкі для стартапу, як абраць партнёра і падзяліць абавязкі, якіх супрацоўнікаў трэба наймаць, як стаць лідарам рынку і не пацярпець паразы ў першыя тры гады. Удзел бясплатны.

Арганізатары запрашаюць: праграмістаў, якія жадаюць зарабіць грошы на сваіх рашэннях; студэнтаў, якія жадаюць паспрабаваць сябе ў прадпрымальніцтве; ты прадпрымальнікаў, хто шукае новыя магчымасці.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Маскоўская, 5, Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. Запісацца на лекцыю.